Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

га¹, нескл., м.

Скарочанае абазначэнне слова гектар; ужыв. звычайна пры лічэбніку.

Засеяна 180 га лёну.

га², часц.

1. Ужыв. як пытальны водгук на зварот.

Га? Што?

2. Ужыв. пры паўторным звароце з мэтай прыцягнуць увагу.

Тата, га, тата!

га³, выкл. (з працяжным вымаўленнем — га-а-а!).

Выражае здзіўленне, радасць пры сустрэчы з кім-н.

Га!

І ты тут!

гааля́н, -у, м.

Аднагадовая расліна сямейства злакавых з высокім сцяблом, пакрытым лісцем; род сорга.

|| прым. гааля́навы, -ая, -ае.

габаі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на габоі.

|| ж. габаі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

габардзі́н, -у, м.

Шарсцяная тканіна для паліто і касцюмаў.

|| прым. габардзі́навы, -ая, -ае.

габары́т, -у, Мы́це, мн. -ы, -аў, м.

Гранічныя знешнія абрысы прадметаў (збудаванняў, машын, станкоў і пад.), а таксама аб’ём, велічыня прадметаў.

Габарыты вагонаў.

Г. прыбліжэння.

|| прым. габары́тны, -ая, -ае.

габеле́н, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Насценны дыван з вытканымі ўзорамі, малюнкам, а таксама вытканая карціна.

2. -у. Шчыльная дэкаратыўная абівачная тканіна.

|| прым. габеле́навы, -ая, -ае.

габлю́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Стружка з-пад рубанка.

|| прым. габлю́шачны, -ая, -ае і габлю́шкавы, -ая, -ае.

габлява́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, які займаецца апрацоўкай драўніны гэблем.

|| ж. габлява́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.