Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гаці́ць, гачу́, га́ціш, га́ціць; незак., што.

Рабіць гаць, пракладваць дарогу цераз балота ці гразкае месца.

Г. балота.

|| зак. загаці́ць, -гачу́, -га́ціш, -га́ціць; -га́чаны.

гаць, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Насціл з бярвення, галля, ламачча для праезду цераз балота ці гразкае месца.

2. Запруда для павышэння ўзроўню вады ў рацэ.

|| прым. га́цевы, -ая, -ае.