гатава́льня, -і, мн. -і, -льняў, ж.
Футарал, скрынка з наборам чарцёжных інструментаў.
гатава́цца, -ту́юся, -ту́ешся, -ту́ецца; -ту́йся; незак.
1. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Варыцца (пра ежу).
На пліце гатуецца крупнік.
У чайніку гатуецца вада (кіпіць).
2. да чаго або з інф. Рыхтавацца да чаго-н., да якой-н. дзейнасці (разм.).
Г. да вяселля.
|| зак. згатава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ту́ецца (да 1 знач.).
гатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; гату́й; -тава́ны; незак., што.
1. Варыць ежу.
Г. вячэру.
Г. малако (кіпяціць).
2. Прыводзіць у прыгодны для карыстання стан.
Г. цёплае адзенне да зімы.
Г. насенне да пасеву.
|| зак. згатава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 1 знач.).
|| наз. гатава́нне, -я, н. (да 1 знач.).
гато́вы, -ая, -ае; гато́ў, гато́ва.
1. да чаго і з інф. Які зрабіў усе неабходныя прыгатаванні.
Г. да ад’езду.
2. на што або з інф. Які схільны зрабіць што-н., з якім можа што-н. адбыцца.
Г. памагаць садзіць бульбу.
Бульба гатова зацвісці.
3. Канчаткова зроблены, годны для ўжывання, выкарыстання.
Абед г.
Гатовыя дэталі.
На ўсім гатовым (наз.).
4. толькі кар. ф., у знач. вык. Выражае канчатковы вынік якога-н. дзеяння або стану і ўжыв. ў знач.:
а) памёр, сканаў;
б) зусім п’яны (разм.).
Ужо гатоў!
гато́ўка, -і, ДМ -то́ўцы, ж. (разм.).
Наяўныя грошы.
Заплаціў пяць тысяч гатоўкаю.
гато́ўнасць, -і, ж.
1. Стан, пры якім усё зроблена, падрыхтавана да чаго-н.
Баявая г.
2. Згода, жаданне зрабіць што-н.
Выказаць г. выканаць заданне.
гату́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.
Разрад, катэгорыя чаго-н. (першапачаткова тавару) па якасці, расцэнцы і пад.; сорт.
Мука першага гатунку.
|| прым. гатунко́вы, -ая, -ае.
Гатунковае насенне.
гатунко́васць, -і, ж.
Прыналежнасць да таго ці іншага гатунку.
гатэнто́ты, -аў, адз. -то́т, -а, м.
Народнасць, якая жыве на поўдні Афрыкі (сучасная Намібія) і размаўляе на мове нама.
|| ж. гатэнто́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
|| прым. гатэнто́цкі, -ая, -ае.