гасі́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.
1. Назва розных прыстасаванняў для гашэння агню, святла і пад.
2. Прыстасаванне для аслаблення або ліквідацыі дзеяння чаго-н. (спец.).
|| прым. гасі́льны, -ая, -ае.
гасі́ць, гашу́, га́сіш, га́сіць; незак., што.
1. Спыняць гарэнне; тушыць.
Г. свечку.
2. перан. Перашкаджаць развіццю чаго-н.; заглушаць (жаданні, пачуцці).
Г. ініцыятыву.
3. Змяншаць ці спыняць дзеянне чаго-н. (спец.).
Г. хістанні.
Г. скорасць.
4. Рабіць што-н. несапраўдным, непрыгодным для далейшага ўжывання.
Г. доўг.
Г. паштовыя маркі.
5. Моцна ўдараць па чым-н. (разм.).
Г. абухом па дзвярах.
○
Гасіць вапну — дабаўляць вады ў вапну, каб атрымаць з яе белы парашок — будаўнічую гашаную вапну.
|| зак. загасі́ць, -гашу́, -га́сіш, -га́сіць; -га́шаны (да 1 знач.) і пагасі́ць, -гашу́, -га́сіш, -га́сіць; -га́шаны.
|| наз. гашэ́нне, -я, н.
га́снуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не; незак.
1. Пераставаць гарэць, свяціць; тухнуць.
Свечка гасне.
2. перан. Слабець, чахнуць, знікаць.
Чалавек гасне ўвачавідкі.
Надзеі г.
|| зак. зага́снуць, -ну, -неш, -не; зага́с, -сла, -ні; пага́снуць, -ну, -неш, -не; пага́с, -сла; -ні і зга́снуць, -ну, -неш, -не; згас, -сла; -ні.
гаспада́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. Уласнік, уладальнік каго-, чаго-н.
Г. кватэры.
2. (звычайна з азначэннем). Той, хто вядзе гаспадарку, займаецца гаспадарчымі справамі.
Руплівы г.
3. перан., чаго. Паўнаўладны распарадчык.
Народ — г. сваёй краіны.
Г. свайго лёсу.
4. Галава дома, сям’і.
Г. за гарэлачку, а гаспадыня за талерачку (прыказка). Г. — галава ў хаце (прыказка).
◊
Гаспадар свайго слова (адабр.) — пра чалавека, у якога слова не разыходзіцца са справай.
|| ж. гаспады́ня, -і, мн. -і, -ды́нь; ласк. гаспады́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек.
|| прым. гаспада́рскі, -ая, -ае.
гаспада́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак, ж.
1. Спосаб вытворчасці, сукупнасць вытворчых адносін таго ці іншага грамадскага ўкладу.
Натуральная г.
2. Вытворчасць, эканоміка.
Народная г. краіны.
Сельская г.
3. Абсталяванне якой-н. вытворчасці.
Г. трактарнага завода.
4. Рэчы, прадметы, якія патрэбны ў быце.
Абзавесціся гаспадаркай.
5. Вытворчая адзінка, пераважна сельскагаспадарчая.
Сялянскія гаспадаркі.
Кіраваць гаспадаркай.
6. Заняткі па ўпарадкаванні быту, доглядзе жылля і пад.
Займацца гаспадаркай.
Хатняя г.
гаспада́рлівы, -ая, -ае.
Эканомны, руплівы, клапатлівы ў вядзенні гаспадаркі (пра чалавека).
Гаспадарлівая жанчына.
Г. (наз.) ні сцюжы, ні спёкі не баіцца (прыказка).
|| наз. гаспада́рлівасць, -і, ж.
гаспада́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Кіраўнік, асоба, якая кіруе гаспадарчымі справамі ўстановы, прадпрыемства і пад.
Вопытны г.
|| прым. гаспада́рніцкі, -ая, -ае.
гаспада́рнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак.
Тое, што і гаспадарыць.
|| наз. гаспада́рнічанне, -я, н.
гаспада́рны, -ая, -ае.
Тое, што і гаспадарлівы.
|| наз. гаспада́рнасць, -і, ж.
гаспада́рскі, -ая, -ае.
1. гл. гаспадар.
2. Дбайны, руплівы.
Гаспадарскія адносіны да справы.