газ¹, -у, мн. га́зы, -аў, м.
1. Рэчыва, малекулы якога не звязаны паміж сабой і якое здольна распаўсюджвацца па ўсёй даступнай яму прасторы, раўнамерна яе запаўняючы.
Кісларод — гэта г.
2. Газападобнае паліва, а таксама абагравальныя, асвятляльныя прыборы, якія працуюць на такім паліве.
Кватэра з газам.
Выключыць г.
3. мн. Газападобныя страўнікавыя выдзяленні.
4. звычайна мн. Баявыя атрутныя газападобныя рэчывы.
◊
Даць газ(у) (разм.) — паскорыць рух, павялічыць паступленне гаручага.
На поўным газе — на самай вялікай скорасці.
|| прым. га́завы, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
Газавая пліта.
Газавая атака (з прымяненнем атрутных газаў). Г. рухавік.
газ², -у, м.
Шаўковая празрыстая тканіна.
|| прым. га́завы, -ая, -ае.
Газавая хустачка.
га́за, -ы, ж.
Гаручая вадкасць, якая атрымліваецца пры перапрацоўцы нафты.
|| прым. га́завы, -ая, -ае.
Газавая бочка.
Газавая лямпа.
газа...
Першая састаўная частка складаных слоў са знач. газ¹, газавы, напр.: газаабмен, газаасвятленне, газаапаратура, газапаглынальнік, газасховішча, газаўтварэнне.
газава́т, -у, М -ва́це, м.
У мусульман: завешчаная Каранам свяшчэнная вайна супраць іншаверцаў для пашырэння ісламу.
газава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; незак. (разм.).
Павялічваць скорасць машыны, самалёта і пад.
|| аднакр. газану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.
газаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.
Работнік па газіфікацыі і абслугоўванні газавых установак.
газагенера́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
Апарат для ператварэння цвёрдага паліва ў гаручы газ.
|| прым. газагенера́тарны, -ая, -ае.
газалі́н, -у, м.
Вадкі прадукт перагонкі нафты; недаачышчаны бензін.
|| прым. газалі́навы, -ая, -ае.
газаме́р, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).
Прыбор для вызначэння колькасці зрасходаванага газу¹, які праходзіць цераз газапраходную трубу.
|| прым. газаме́рны, -ая, -ае.