Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гаі́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., го́іцца; незак.

Зажываць, залечвацца (пра рану, нарыў і пад.).

Крыло гоіцца.

гаі́ць, гаю́, го́іш, го́іць; незак., што.

Залечваць, даваць магчымасць зажываць (аб ране).

Г. руку.

Травы гояць раны.

Час гоіць душэўныя раны (перан.).