Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

глаба́льны, -ая, -ае.

Усеагульны, які ахоплівае ўвесь зямны шар, увесь свет.

Праблема чыстай вады набыла г. характар.

Глабальная ракета — ракета, якая можа даставіць баявы зарад у любое месца зямнога шара.

|| наз. глаба́льнасць, -і, ж.

глава́, -ы́, мн. гла́вы і (з ліч. 2, 3, 4) главы́, глаў, ж.

Раздзел кнігі, артыкула і пад.

Г. аповесці.

глаго́ліца, -ы, ж.

Адна з дзвюх стараславянскіх азбук, якая амаль поўнасцю супадае з кірыліцай па складзе, але адрозніваецца формай літар.

|| прым. глагалі́чны, -ая, -ае.

Глагалічнае пісьмо.

гладзі́льны, -ая, -ае.

Тое, што і прасавальны.

гла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; гладзь; -джаны; незак.

1. каго-што. Лёгка, ласкава праводзіць рукой па чым-н.

Г. па галоўцы (таксама перан.: патураць каму-н.). Г. супраць шэрсці (таксама перан.: гаварыць ці рабіць каму-н. наперакор).

2. Тое, што і прасаваць¹.

|| зак. пагла́дзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; -джаны.

|| наз. гла́джанне, -я, н.

гладзь¹, -і, ж.

Роўная паверхня чаго-н.

Г. мора.

гладзь², -і, ж.

Спосаб вышывання шырокімі шчыльнымі шыўкамі.

гладка...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. гладкі, напр.: гладкаскуры, гладкашэрсны, гладкалісты.

гладкаство́льны, -ая, -ае.

3 гладкім, не наразным ствалом (у 2 знач.).

Гладкаствольнае ружжо.

гла́дкі, -ая, -ае.

1. Роўны, без упадзін і выступаў.

Г. стол.

Гладкая пляцоўка.

2. перан. Просты, лёгкі для разумення (пра мову, верш, думкі і пад.).

Г. стыль.

Лектар гаварыў гладка (прысл.).

3. Сыты, адкормлены (разм.).

Гладкія коні.

Г. пан.

|| наз. гла́дкасць, -і, ж.