Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

глыб, -і, ж.

Тое, што і глыбіня (у 2 знач.).

глы́ба, -ы, мн. -ы, глыб, ж.

Вялікі кавалак, абломак цвёрдага рэчыва.

Г. лёду.

|| прым. глы́бавы, -ая, -ае.

Г. россып.

глыбака... (гл. глыбока...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «глыбока...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: глыбакаводны, глыбакадонны, глыбакадумны.

глыбакаво́ддзе, -я, н.

Высокі ўзровень вады ў рацэ, вадаёме.

глыбакаво́дны, -ая, -ае.

1. Паўнаводны, глыбокі, па якім могуць хадзіць судны.

Глыбакаводная рака.

2. Які жыве або знаходзіцца на глыбіні ў вадзе.

Глыбакаводная фаўна.

глыбакаду́мны, -ая, -ае.

1. Поўны глыбокіх думак; удумлівы.

Г. паэт.

2. Сур’ёзны, засяроджаны.

Г. выгляд.

|| наз. глыбакаду́мнасць, -і, ж.

глыбе́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца больш глыбокім.

|| зак. паглыбе́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е.

глыбіня́, -і́, мн. глыбіні, -бінь, ж.

1. Адлегласць ад паверхні да дна або ад якога-н. месца ў напрамку да нізу.

Г. возера.

2. чаго. Прастора ўнутр ад мяжы, ад краю чаго-н.

У глыбіні лесу.

3. перан., чаго. Сіла, ступень праяўлення чаго-н.; змястоўнасць.

Г. пачуцця.

Г. думак.

Да глыбіні душы — вельмі моцна (крануць, уразіць).

У глыбіні душы — пра пачуцці, перажыванні людзей, схаваныя ад іншых.

|| прым. глыбі́нны, -ая, -ае.

Глыбінная бомба.

Глыбінная вёска.

глыбіняме́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор для вымярэння глыбіні адтулін пазоў, вышыні выступаў у дэталях машын.

глыбока... (а таксама глыбака...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. глыбокі, напр.: глыбоказалягальны, глыбокапрамярзальны, глыбокарыхліцель, глыбокаўрэзаны, глыбокаразмешчаны, глыбокашаноўны.