Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

глі́на, -ы, ж.

Асадкавая горная парода, вязкая ў вільготным стане, якая ўжываецца для ганчарных вырабаў, будаўнічых і скульптурных работ.

|| прым. гліня́ны, -ая, -ае.

гліназём, -у, м.

Вокіс алюмінію, які прымяняецца ў тэхніцы для атрымання алюмінію.

|| прым. гліназёмны, -ая, -ае.

гліназёмісты, -ая, -ае.

Які змяшчае ў сабе гліназём; з гліназёмам.

Г. цэмент.

глі́ністы, -ая, -ае.

1. Які ўтрымлівае ў сабе гліну.

Гліністыя глебы.

2. Колерам падобны на гліну.

|| наз. глі́ністасць, -і, ж.

глінтве́йн, -у, м.

Гарачы напітак з чырвонага віна з цукрам і вострымі прыправамі.

глі́птыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Майстэрства разьбы на каштоўных камянях.

|| прым. гліпты́чны, -ая, -ае.

глі́сер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пласкадоннае быстраходнае маторнае судна, якое пры вялікай хуткасці лёгка слізгаціць па воднай паверхні і дае малую асадку (у 2 знач.).

|| прым. глі́серны, -ая, -ае.

глі́снік, -у, м.

Расліна сямейства складанакветных, высушанае насенне якой выкарыстоўваецца як глістагонны сродак; цытвора.

|| прым. глі́снікавы, -ая, -ае.

гліст, -а́, М -сце́, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Чарвяк, які паразітуе ў арганізме чалавека або жывёлы.

2. Пра худога чалавека (груб., разм.).

|| прым. глі́сны, -ая, -ае (да 1 знач.).

глістаго́нны, -ая, -ае.

Прызначаны для выдалення глістоў (пра лякарства).

Глістагонныя сродкі.