глю́га, -і, ДМ глю́зе, мн. -і, глюг, ж. (разм.).
Дзюба ў драпежнай птушкі.
Груган звесіў глюгу.
глюга́сты, -ая, -ае.
3 вялікай глюгай або падобны на глюгу.
Г. арол.
Г. нос.
|| наз. глюга́стасць, -і, ж.
глюко́за, -ы, ж.
Вінаградны цукар, які ўтрымліваецца ў пладах раслін і ягадах.
|| прым. глюко́зны, -ая, -ае.