Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пунсаве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.

1. Рабіцца пунсовым, чырвоным.

П. ад радасці.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Вылучацца сваім колерам.

Пунсавеюць суніцы на паляне.

пунсова-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач. з пунсовым адценнем, напр.: пунсова-ружовы, пунсова-чырвоны.

пунсо́вы, -ая, -ае.

Ярка-чырвоны.

П. мак.

Пунсовыя шчокі.

|| наз. пунсо́васць, -і, ж.

пунш, -у, мн. -ы, -аў, м.

Напітак з рому, закіпячонага з цукрам, вадой і фруктамі.

|| прым. пу́ншавы, -ая, -ае.

пу́ня, -і, мн. -і, пунь, ж.

Вялікая халодная будыніна для захоўвання сена; адрына.

|| памянш. пу́нька, -і, ДМ -ньцы, мн. -і, -нек, ж.

пуп, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.

1. Упадзіна на сярэдзіне жывата пасля адпадзення пупавіны.

2. Страўнік у птушак.

Курыны п.

3. Круглае ці вострае заканчэнне розных прадметаў (разм.).

Дарабіць п. у шапцы.

Браць на пуп (разм.) — цяжка падымаць, перанапружвацца.

Пуп зямлі (разм., іран.) — пра таго, хто лічыць сябе галоўным, цэнтрам чаго-н.

|| памянш. пупо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м. (да 1 і 2 знач.).

пупаві́на, -ы, мн. -ы, -він. ж.

Трубкападобны орган, які злучае зародак чалавека (або жывёлы) з целам маці і служыць каналам для жыўлення зародка.

|| прым. пупаві́нны, -ая, -ае.

пупо́к, -пка́, мн. -пкі́, -пко́ў, м.

1. Тое, што і пуп (у 1 і 2 знач.).

2. Невялікі акруглы выступ.

Кепка з пупком.

|| памянш. пупо́чак, -чка, мн. -чкі, -чкаў м.

|| прым. пупко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і пупо́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Пупочная грыжа.

пупы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.

Круглы зародак ліста, парастка, кветкі.

З’явіліся пупышкі на дрэвах.

|| прым. пупы́шкавы, -ая, -ае (спец.).

пурга́, -і, ДМ -рзе́, мн. пу́ргі, -аў, ж.

Моцная снегавая завея, завіруха.