Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

гарлавы́ гл. горла.

гарладзёр, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм., груб.).

1. Той, хто многа крычыць; гарлапан.

2. Пра тое, што раздражняе горла.

Не квас, а г.

гарла́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і гарлапан.

гарла́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., што і без дап. (разм.).

Тое, што і гарлапаніць.

гарлапа́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто гарлапаніць; крыкун.

гарлапа́ніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., што і без дап. (разм.).

Моцна крычаць, спяваць.

Г. на ўсю вуліцу.

гарла́сты, -ая, -ае (разм.).

3 моцным, крыклівым голасам.

Г. хлопец.

|| наз. гарла́стасць, -і, ж.

гарлахва́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Той, хто груба, нахабна дамагаецца для сябе найбольшай выгады.

гарла́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Гліняны гладыш з вузкім горлам для малака.

|| памянш. гарла́чык, -а, мн. -і, -аў, м.

|| прым. гарла́чны, -ая, -ае.

гарла́чык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. гл. гарлач.

2. Вадзяная расліна сямейства гарлачыкавых з вялікімі лістамі і жоўтымі ці белымі кветкамі; вадзяная лілія.

|| прым. гарла́чыкавы, -ая, -ае.