Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

баро́цца, бару́ся, бо́рашся, бо́рацца; бары́ся; незак.

Узяўшыся адпаведным чынам, старацца пакласці на лапаткі адзін другога; дужацца.

барс, -а, мн. -ы, -аў, м.

Буйная драпежная жывёліна сямейства кашэчых з плямістай поўсцю.

Снежны б.

|| прым. ба́рсавы, -ая, -ае.

барсу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю.

|| прым. барсуко́вы, -ая, -ае і барсучы́ны, -ая, -ае.

Барсуковая нара.

Барсучынае футра.

Б. тлушч.

барсучаня́ і барсучанё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня барсука.

барсучы́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -чы́х, ж.

Самка барсука.

бартавы́ гл. борт.

ба́ртар, -у, м. (спец.).

Гандаль шляхам абмену тавараў без удзелу грошай, натуральны абмен.

Атрымліваць тавар па бартары.

|| прым. ба́ртарны, -ая, -ае.

Бартарныя аперацыі.

барто́ўка, -і, ДМо́ўцы, мн. -і, -то́вак, ж.

Грубая льняная тканіна, якая ідзе на падшыўку бартоў верхняга адзення.

барха́ны, -аў, адз. барха́н, -а, м.

Пясчаныя ўзгоркі ў пустыні, нанесеныя ветрам.

Пясчаныя б.

|| прым. барха́нны, -ая, -ае.

Барханныя пяскі.

ба́рхатны, -ая, -ае.

У выразе: бархатны сезон — асеннія месяцы (верасень, кастрычнік) на паўднёвых курортах.