барсу́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Драпежны пушны звер сямейства куніцавых з вострай мордай і доўгай грубай шэрсцю.

|| прым. барсуко́вы, -ая, -ае і барсучы́ны, -ая, -ае.

Барсуковая нара.

Барсучынае футра.

Б. тлушч.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)