Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пацяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. чым і без дап. Забаўляцца, весяліцца.

Вакол было прыгожа, дзеці пацяшаліся.

П. рыфмамі.

2. з каго-чаго. Здзекавацца, кпіць з каго-, чаго-н.

П. з дзівака.

пацяша́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., каго (што).

Весяліць, забаўляць.

П. дзяцей.

П. публіку жартамі.