пацяша́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

1. чым і без дап. Забаўляцца, весяліцца.

Вакол было прыгожа, дзеці пацяшаліся.

П. рыфмамі.

2. з каго-чаго. Здзекавацца, кпіць з каго-, чаго-н.

П. з дзівака.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)