Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пульверыза́цыя, -і, ж.

Распырскванне вадкасці пульверызатарам.

пу́лька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек, ж.

Партыя гульні ў прэферанс, а таксама графа на аркушы для запісу вынікаў гульні.

пульну́ць гл. пуляць.

пу́льпа, -ы, ж. (спец.).

1. Рыхлая злучальная тканка, якая запаўняе поласць зуба.

2. Сумесь вады і грунту або горнай пароды, якая атрымліваецца пры земляных і горных работах гідраўлічным спосабам.

3. Зробленая і разрэджаная руда.

пульс, -у, м.

1. Рытмічны рух сценак артэрый, які выклікаецца дзейнасцю сэрца.

Намацаць п.

2. перан., чаго. Тэмп жыцця, руху чаго-н.

П. грамадскага жыцця.

|| прым. пу́льсавы, -ая, -ае (да 1 знач.; спец.).

пульсава́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -су́е; незак.

1. Пра сэрца, артэрыі: мець пульс, біцца.

На скроні ледзь прыметна пульсавала жылка.

2. Праяўляцца з перыядычнымі зменамі ў сіле, напружанні і пад. (спец.).

|| наз. пульсава́нне, -я, н. і пульса́цыя, -і, ж.

пульса́ры, -аў, адз.а́р, -а, м. (спец.).

Касмічныя крыніцы выпрамяненняў, якія дасягаюць Зямлі ў выглядзе імпульсаў, што перыядычна ўзнікаюць.

пульсу́ючы, -ая, -ае (спец.).

Які праяўляецца, дзейнічае з перыядычнымі зменамі, рытмічна.

П. струмень.

пульт, -а, М -льце, мн. -ы, -аў, м.

1. Падстаўка для нот у выглядзе нахіленай рамы на высокай ножцы.

Дырыжорскі п.

2. Пункт, адкуль адбываецца аўтаматычнае кіраванне чым-н.

Дыспетчарскі п. П. электрастанцыі.

|| прым. пу́льтавы, -ая, -ае (да 2 знач.).

пультава́я, -о́й, мн. -ы́я, -ы́х, ж.

Памяшканне, у якім змяшчаецца пульт (у 2 знач.), пульты.