Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пашчаслі́віцца, -віцца; безас.; зак., каму і без дап.

Тое, што і пашчаслівіць.

пашчаслі́віць, -віць; безас.; зак., каму і без дап.

Пра спрыяльны збег акалічнасцей для каго-н.

Яму пашчаслівіла быць вучнем славутага вучонага.

пашча́сціць гл. шчасціць.

пашчо́ўкваць, -аю, -аеш, -ае; незак., чым і без дап.

Шчоўкаць час ад часу.

П. пальцамі.

пашчу́паць гл. шчупаць.

пашчыльне́ць гл. шчыльнець.

пашчы́пваць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што.

Шчыпаць час ад часу.

П. траву.

Мароз пашчыпвае твар і вушы.

пашы́вачны гл. пашыць.

пашыра́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Той, хто пашырае што-н.

П. ведаў.

2. Прыстасаванне для пашырэння, расшырэння чаго-н. (спец.).

|| ж. пашыра́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц (да 1 знач.).

пашыра́льны, -ая, -ае.

Які служыць для пашырэння, расшырэння чаго-н.