Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пацямне́нне гл. цямнець.

пацямне́ць гл. цямнець.

пацяпле́нне гл. цяплець.

пацяпле́ць гл. цяплець.

пацяро́бкі, -аў.

Адходы, якія застаюцца пасля ачысткі чаго-н.

Бульбяныя п.

|| прым. пацяро́бкавы, -ая, -ае.

пацярпе́ць, -цярплю́, -цярпі́ш, -цярпі́ць; -цярпі́м, -церпіце́, -цярпя́ць; -цярпі́; зак.

1. гл. цярпець.

2. Цярпліва перанесці што-н. на працягу якога-н. часу.

Хацелася есці, але прыйшлося п.

3. каго-што і чаго з адмоўем. Дапусціць, змірыцца з кім-, чым-н.

Не п. несправядлівасці.

пацяру́ха, -і, ДМу́се, ж.

Пацёртае сена, салома, тытунь і пад., а таксама дробныя сыпкія рэшткі чаго-н.

Канюшынная п.

|| прым. пацяру́шны, -ая, -ае.

пацясні́цца, -цясню́ся, -цясні́шся, -цясні́цца; -цясні́мся, -цесніце́ся, -цясня́цца; зак.

1. Тое, што і паціснуцца (у 1 знач.).

Пасажыры пацясніліся, каб пасадзіць дзяцей.

2. Пачаць жыць у цеснаце, пасяліўшы да сябе каго-н.

|| незак. пацясня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

пацясні́ць, -цясню́, -цясні́ш, -цясні́ць; -цясні́м, -цесніце́, -цясня́ць; -цяснёны; зак.

1. гл. цясніць.

2. каго-што. Сцясніць, прымусіць цясней стаць, сесці, размясціцца.

Дазвольце вас крыху п.

|| незак. пацясня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 2 знач.).

пацячы́, 1 і 2 ас. не ўжыв., -цячэ́, -цяку́ць; пацёк, -цякла́, -ло́; зак.

Пачаць цячы.

Пацяклі ручаі.

Дах пацёк.

Пацякла павольная мелодыя.