пацясні́ць, -цясню́, -цясні́ш, -цясні́ць; -цясні́м, -цесніце́, -цясня́ць; -цяснёны; зак.

1. гл. цясніць.

2. каго-што. Сцясніць, прымусіць цясней стаць, сесці, размясціцца.

Дазвольце вас крыху п.

|| незак. пацясня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)