Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пабра́згаць гл. бразгаць.

пабра́тацца гл. братацца.

пабраці́м, -а, мн. -ы, -аў, м.

Чалавек, які ўступіў у пабрацімства з кім-н.

Гарады-пабрацімы (перан.: пародненыя гарады).

|| прым. пабраці́мскі, -ая, -ае.

пабраці́мства, -а, н.

Старажытны славянскі звычай замацавання мужчынскай дружбы прыраўноўваннем яе да братніх адносін.

П. франтавікоў.

пабра́ць, -бяру́, -бярэ́ш, -бярэ́; -бяро́м, -бераце́, -бяру́ць; -бяры́; -бра́ны; зак., каго-што.

Узяць, забраць усё, многае або ўсіх, многіх.

П. усе рэчы.

пабрысці́, -ыду́, -ыдзе́ш, -ыдзе́; -ыдзём, -ыдзяце́, -ыду́ць; -ы́ў, -ыла́, -ло́; -ыдзі́; зак.

Пайсці павольна, з цяжкасцю перастаўляючы ногі.

пабры́цца гл. брыць.

пабры́ць гл. брыць.

пабудава́цца гл. будавацца.

пабудава́ць гл. будаваць.