Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ампута́цыя, -і, ж.

Адразанне хворай канечнасці або знешняй часткі органа.

А. рукі.

|| прым. ампутацы́йны, -ая, -ае.

амуле́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Невялікі прадмет, які носяць на целе як магічны сродак, здольны засцерагчы ад бяды, хваробы і пад.; талісман.

|| прым. амуле́тны, -ая, -ае.

амулёвы гл. омуль.

амуні́цыя, -і, ж. (уст.).

1. Паходны рыштунак байца (акрамя зброі і адзення).

Пры поўнай амуніцыі (з усім тым, што ваеннаслужачы павінен мець у паходзе).

2. Больш шырока: адзенне і прылады.

|| прым. амуні́чны, -ая, -ае.

аму́рны, -ая, -ае (жарт.).

Любоўны.

Амурныя справы.

амфі́бія, -і, мн. -і, -бій, ж.

1. Земнаводная жывёліна, лічынкі якой дыхаюць жабрамі, а дарослыя асобіны — лёгкімі.

Трытоны — гэта амфібіі.

2. Земнаводная расліна.

3. Самалёт для ўзлёту і пасадкі на вадзе і на сушы, а таксама танк, аўтамабіль для руху па сушы і па вадзе.

|| прым. амфі́бійны, -ая, -ае.

амфібра́хій, -я, м.

Трохскладовая вершавая стапа з націскам на другім складзе.

|| прым. амфібрахі́чны, -ая, -ае.

амфітэа́тр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. У старажытных грэкаў і рымлян: збудаванне для масавых відовішчаў, у якім месцы для гледачоў узвышаліся паўкругам.

2. У сучасным тэатры: рады крэслаў размешчаныя ў зале за партэрам, а таксама частка залы, дзе яны размешчаны.

амша́лы, -ая, -ае.

Які аброс мохам; абымшэлы.

Амшалыя хаты.

амша́ра, -ы, мн. -ы, -ша́р і амша́рына, -ы, мн. -ы, -рын, ж.

Тое, што і імшара.