Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

успу́хлы, -ая, -ае.

Які ўспух.

Успухлая губа.

успу́хнуць гл. пухнуць.

успу́чыцца гл. пучыцца.

успу́чыць гл. пучыць.

успу́шыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак. (разм.).

Раздуцца (пра жывот).

|| незак. успу́швацца, -аецца.

успу́шыць гл. пушыць.

успы́рхнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; зак.

Пырхнуўшы, узляцець.

|| незак. успы́рхваць, -ае.

успы́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак.

1. Раптоўна разгарэцца, загарэцца.

Успыхнула запалка.

Успыхнуў пажар.

2. перан. Раптоўна пачацца, узнікнуць (пра пачуцці, грамадскія ўзрушэнні і пад.).

Успыхнуў бой.

Успыхнула сварка.

3. перан. Пачырванець (ад хвалявання, збянтэжанасці і пад.).

|| незак. успы́хваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. успы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж. (да 1 і 2 знач.).

У. бензіну.

У. тыфу.

успява́ць гл. успець.