Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паласну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., каго-што (разм.).

Ударыць чым-н. доўгім, вузкім, што звычайна пакідае след у выглядзе вузкай паласы.

П. нагайкай па спіне.

П. нажом.

П. з аўтамата (перан.). Яе словы паласнулі па сэрцы (перан.).

пала́та¹, -ы, ДМа́це, мн. -ы, -ла́т, ж.

1. Вялікі, пышна аздоблены будынак, памяшканне (уст).

Княжацкія палаты.

2. Асобны пакой у бальніцы, лячэбнай установе.

Шпітальная п.

|| прым. пала́тны, -ая, -ае (да 2 знач.).

пала́та², -ы, ДМа́це, мн. -ы, -ла́т, ж.

1. Назва прадстаўнічых устаноў у некаторых краінах.

Народная п.

Ніжняя п. (першая заканадаўчая інстанцыя). Верхняя п. (вышэйшая заканадаўчая інстанцыя). П. абшчын і п. лордаў (ніжняя і верхняя палаты англійскага парламента).

2. Назва некаторых дзяржаўных устаноў.

Кніжная п.

П. мер і вагі.

пала́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Часовае памяшканне з нацягнутай на каркас тканіны, скуры.

Раскінуць палаткі.

2. Лёгкая пабудова з прылаўкам для дробнага гандлю.

Хлебная п.

|| прым. пала́тачны, -ая, -ае і пала́ткавы, -ая, -ае.

Палатачны гарадок (часовы пасёлак з палатак).

пала́ткі, -так.

Насціл з дошак паміж печчу і сцяной у сялянскай хаце, які рабіўся на высокім узроўні ад падлогі.

палатно́, -а́, мн.о́тны, -аў, -лацён іо́цен, н.

1. Гладкая льняная тканіна асобага перапляцення.

Кужэльнае, зрэбнае п.

Віскознае п. (віскозная тканіна такога перапляцення). Збялець як п. (стаць вельмі бледным).

2. Паласа, стужка ў механізме.

П. транспарцёра.

3. Карціна (звычайна на матэрыі асобага перапляцення).

Выстаўка лепшых палотнаў беларускіх мастакоў.

Шырокае гістарычнае п. (перан.: пра літаратурны твор, які апісвае гістарычныя падзеі).

4. Дарожны насып, аснова для верхняга пакрыцця дарогі (спец.).

П. чыгункі.

5. Плоская тонкая частка чаго-н. (спец.).

П. касы.

П. пілы.

|| прым. палатня́ны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Палатняная кашуля (з палатна). Палатняная вытворчасць.

Палатнянае перапляценне (з роўным чаргаваннем нітак асновы і ўтку).

палаўча́нка гл. полаўцы.

палахлі́вы, -ая, -ае.

Які лёгка палохаецца, усяго баіцца; які выражае спалох.

П. позірк.

Палахліва (прысл.) азірацца.

Палахлівыя цені (перан.; мітуслівыя, дрыготкія).

|| наз. палахлі́васць, -і, ж.

пала́ц, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вялікі і пышны будынак, які звычайна выдзяляецца сваёй архітэктурай.

2. Такі будынак, які з’яўляецца месцазнаходжаннем манарха і яго сям’і.

Царскі п.

3. з Р. У складзе назваў некаторых будынкаў шырокага грамадскага прызначэння.

П. піянераў.

П. спорту.

|| прым. пала́цавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

палацёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Работнік, які націрае паркетныя падлогі.

2. Бытавая машына для націрання паркетнай падлогі.

Электрычны п.

|| прым. палацёрскі, -ая, -ае (да 1 знач.) і палацёрны, -ая, -ае (да 2 знач.).