пала́ц, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Вялікі і пышны будынак, які звычайна выдзяляецца сваёй архітэктурай.

2. Такі будынак, які з’яўляецца месцазнаходжаннем манарха і яго сям’і. Царскі п.

3. з Р. У складзе назваў некаторых будынкаў шырокага грамадскага прызначэння. П. піянераў. П. спорту.

|| прым. пала́цавы, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)