Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

падме́н і падме́на гл. падмяніць.

падме́нны гл. падмяніць.

падме́ньваць гл. падмяніць.

падме́рзлы, -ая, -ае.

Тое, што і падмёрзлы.

падме́рзнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -мёрз, -ме́рзла; зак.

1. Крыху замерзнуць, пакрыцца тонкім слоем лёду.

Балота падмерзла.

На дварэ падмерзла (безас.).

2. Крыху сапсавацца ад марозу.

Яблыкі падмерзлі.

|| незак. падмярза́ць, -а́е.

падме́ска гл. падмясіць, падмяшаць.

падме́сці, -мяту́, -мяце́ш, -мяце́; -мяцём, -мецяце́, -мяту́ць; -мёў, -мяла́, -ло́; -мяці́; -ме́цены; зак.

1. гл. месці.

2. што. Замесці пад што-н.

П. смецце пад лаўку.

|| незак. падмята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; наз. падмята́нне, -я, н.

падме́ціць, -ме́чу, -ме́ціш, -ме́ціць; -ме́чаны; зак., каго-што.

Назіраючы, заўважыць, убачыць.

П. недахопы.

|| незак. падмяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

падме́шванне гл. падмясіць, падмяшаць.

падме́шваць гл. падмясіць, падмяшаць.