падме́рзнуць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -не; -мёрз, -ме́рзла; зак.

1. Крыху замерзнуць, пакрыцца тонкім слоем лёду.

Балота падмерзла.

На дварэ падмерзла (безас.).

2. Крыху сапсавацца ад марозу.

Яблыкі падмерзлі.

|| незак. падмярза́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)