падляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., чаму (афіц.).
Падвяргацца чаму-н. (аб распаўсюджанні на каго-, што-н. чаго-н. абавязковага, прымусовага).
П. няўхільнаму выкананню.
Не падлягае апавяшчэнню.
◊
Не падлягае сумненню што (кніжн.) — не прыходзіцца сумнявацца ў верагоднасці чаго-н.
падляце́ць, -ячу́, -яці́ш, -яці́ць; -яці́м, -леціце́, -яця́ць; -яці́; зак.
1. Заляцець пад што-н.
Верабей падляцеў пад страху.
2. Наблізіцца, летучы.
Самалёты падляцелі да горада.
3. перан. Хутка падысці, падбегчы да каго-, чаго-н. (разм.).
Дзяўчынка падляцела да маці.
|| незак. падлята́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
падлячы́цца, -лячу́ся, -ле́чышся, -ле́чыцца; зак. (разм.).
Палячыцца крыху, не давёўшы лячэння да канца.
Вам трэба п. і адпачыць.
|| незак. падле́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
падлячы́ць, -лячу́, -ле́чыш, -ле́чыць; -ле́чаны; зак., каго-што (разм.).
Палячыць крыху, не вылечваючы да канца.
П. хворыя ногі.
|| незак. падле́чваць, -аю, -аеш, -ае.
падма́зацца, -ма́жуся, -ма́жашся, -ма́жацца; -ма́жся; зак. (разм.).
1. Падфарбаваць сабе губы, твар.
2. да каго. Ліслівасцю, падхалімствам увайсці ў ласку да каго-н.
|| незак. падма́звацца, -аюся, -аешся, -аецца.
падма́заць, -ма́жу, -ма́жаш, -ма́жа; -ма́ж; -ма́заны; зак.
1. што. Памазаць знізу або злёгку.
П. падшыпнікі.
П. скавараду.
2. перан., каго (што). Даць каму-н. хабар (разм.).
Не падмажаш — не паедзеш (прыказка).
|| незак. падма́зваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падма́званне, -я, н. і падма́зка, -і, ДМ -зцы, ж.
падмака́ць гл. падмокнуць.
падмалява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся: зак. (разм.).
Крыху падфарбаваць сабе губы, шчокі.
|| незак. падмалёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
падмалява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак.
1. што. Дадаць што-н. да малюнка.
П. вусы на партрэце.
2. што. Злёгку памаляваць.
П. вокны.
П. губы.
3. перан., каго-што. Паказаць у больш прыгожым, цікавым выглядзе, чым ёсць на самай справе; унесці ў выказванне штон., што яго ўпрыгожвае.
П. чые-н. заслугі.
П. рэчаіснасць у апавяданні.
|| незак. падмалёўваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. падмалёўванне, -я, н. і падмалёўка, -і, ДМ -ўцы, ж.
падма́н, -у, м.
1. гл. падмануць.
2. Памылковае ўяўленне пра што-н., абман.
П. пачуццяў.
|| прым. падма́нны, -ая, -ае.