падляга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак., чаму (афіц.).

Падвяргацца чаму-н. (аб распаўсюджанні на каго-, што-н. чаго-н. абавязковага, прымусовага).

П. няўхільнаму выкананню.

Не падлягае апавяшчэнню.

Не падлягае сумненню што (кніжн.) — не прыходзіцца сумнявацца ў верагоднасці чаго-н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)