Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пасыце́ць гл. сыцець.

пасьба́ гл. пасвіць.

пасья́нс, -у, м.

Расклад карт паводле пэўных правіл для забавы ці варажбы.

Раскладваць п.

|| прым. пасья́нсны, -ая, -ае.

пасябрава́ць гл. сябраваць.

пасяга́нне, -я, н. (кніжн.).

Спроба зрабіць замах на каго-, што-н., пазбавіць каго-н. чаго-н.

П. на чужую маёмасць.

пасягну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак., на каго-што (кніжн.).

Зрабіць замах на каго-, што-н., пазбавіць каго-н. чаго-н.

П. на свабоду чалавека.

|| незак. пасяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

пасяджэ́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Сход членаў якой-н. арганізацыі для абмеркавання чаго-н.

П. верхняй палаты Парламента.

Пленарнае п.

пасядзе́ць, -сяджу́, -сядзі́ш, -сядзі́ць; -сядзі́м, -седзіце́, -сядзя́ць; -сядзі́; зак.

Сядзець (у 1—5 знач.) некаторы час.

П. на прызбе.

Птушка пасядзела на плоце.

П. дома.

П. за працай.

П. у сяброўкі.

пасяле́нец, -нца, мн. -нцы, -нцаў, м.

1. Той, хто ўпершыню пасяліўся дзе-н. на новым, неабжытым месцы.

Пасяленцы на цалінных землях.

2. Той, хто сасланы на пасяленне (у 3 знач.).

пасяле́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. сяліць.

2. Населены пункт, а таксама наогул месца, дзе хто-н. жыве, знаходзіцца.

Паявілася новае п.

Бабровыя пасяленні.

3. Прымусовае выгнанне на жыхарства ў аддаленую мясцовасць як пакаранне за што-н.

Саслаць на п.