Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паве́шанне гл. вешаць.

паве́шаць гл. вешаць.

паве́яць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; зак.

Пачаць веяць (у 2 знач.), дзьмуць.

Павеяў вецер.

Павеяла (безас.) вясной.

Ад яе ўсмешкі павеяла (безас.) цеплынёй і ласкай (перан.).

паві́дла, -а, н.

Салодкая маса з працёртых пладоў, звараных з цукрам.

Яблычнае п.

павідне́ць гл. віднець.

павільгатне́лы, -ая, -ае.

Які зрабіўся вільготным.

Павільгатнелыя вочы.

павільгатне́ць гл. вільгатнець.

павільён, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Альтанка ці невялікі лёгкі будынак (напр., у садах, парках).

Кветкавы п.

2. Будынак, памяшканне для экспанатаў на выстаўцы, для правядзення кіна- і фотаздымак.

Выставачны п.

|| прым. павільённы, -ая, -ае.

павінава́ціцца гл. вінаваціцца.

паві́нен, -нна, у знач. вык.

1. каму. Абавязаны аддаць доўг.

Сусед мне п. пяцьдзясят рублёў.

2. з інф. Абавязаны зрабіць што-н.

Мы павінны змагацца за мір.

3. з інф. Пра тое, што адбудзецца абавязкова, непазбежна або мяркуецца адбыцца.

Ён п. хутка з’явіцца.