Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

устаўны́, -а́я, -о́е.

Прыстасаваны для таго, каб устаўляць, устаўлены ў што-н.

Устаўныя шыпы.

Устаўныя зубы.

уста́ць, -а́ну, -а́неш, -а́не; зак.

1. Стаць на ногі, прыняць стаячае становішча.

У. з канапы.

Рана ў. (рана падняцца з пасцелі). Хворая ўстала (выздаравела).

2. перан. Падняцца, рушыць на здзяйсненне чаго-н.

У. на абарону Радзімы.

3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пра нябесныя свяцілы: з’явіцца на гарызонце, узысці.

Над лесам устала сонца.

4. перан. Узнікнуць, з’явіцца, паўстаць.

У памяці ўсталі вобразы сяброў.

|| незак. устава́ць, -таю́, -тае́ш, -тае́; -таём, таяце́, -таю́ць; -тава́й.

|| наз. устава́нне, -я, н. (да 1 знач.).

устая́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -таі́цца; зак.

1. Пра вадкасць: у выніку доўгага стаяння ў пэўных умовах стаць гатовым для ўжывання.

Квас устаяўся.

2. перан. Стаць з цягам часу ўстойлівым, пастаянным.

Характар устаяўся.

|| незак. усто́йвацца, -аецца.

устая́ць, -таю́, -таі́ш, -таі́ць; -таі́м, -таіце́, -тая́ць; -то́й; зак.

1. Утрымацца, захаваць стаячае становішча, не ўпасці.

У. на нагах.

2. перан. Астацца стойкім, не паддацца чаму-н.

У. перад выпрабаваннямі.

У. перад спакусай.

|| незак. усто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

усто́й, -я, мн. -і, -яў, м.

1. Апора моста, гідратэхнічнага збудавання.

Устоі мастоў.

2. перан., мн. Тое, што склалася, устаялася, асновы (у 4 знач.).

Устоі жыцця.

Маральныя ўстоі.

усто́йлівы, -ая, -ае.

1. Які стаіць цвёрда, не хістаючыся, не падаючы.

Устойлівая апора.

Устойлівая раўнавага.

2. перан. Які не паддаецца ваганням, пастаянны, стойкі, цвёрды.

Устойлівыя ўраджаі.

Устойлівая валюта.

У. характар.

|| наз. усто́йлівасць, -і, ж.

усто́яны, -ая, -ае.

Які стаў гатовым для ўжывання ў выніку доўгага стаяння ў адпаведных умовах.

Устояная наліўка.

усто́яцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -о́іцца; зак. (разм.).

Тое, што і устаяцца.

|| незак. усто́йвацца, -аецца.

усто́яць, -о́ю, -о́іш, -о́іць; зак. (разм.).

Тое, што і устаяць.

|| незак. усто́йваць, -аю, -аеш, -ае.

устро́іцца, -о́юся, -о́ішся, -о́іцца; зак.

1. Уладкавацца, паступіць куды-н. (на работу).

У. на фабрыку.

2. Размясціцца дзе-н.; наладзіць сваё жыццё ў якім-н. месцы.

У. спаць на канапе.

У. на кватэру.

|| незак. устро́йвацца, -аюся, -аешся, -аецца.