Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

усе́сціся, уся́дуся, уся́дзешся, уся́дзецца; усе́ўся, усе́лася; уся́дзься; зак.

1. Сесці зручна ці надоўга.

У. на канапе.

У. і сядзець.

2. за што і з інф. Сеўшы, прыняцца за якую-н. справу.

У. за шыццё.

У. чытаць.

|| незак. уса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца і усяда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

УСЕЎЛА́ДДЗ​​Е, -я, н. (кніжн.).

Неабмежаваная ўлада.

Барацьба супраць усеўладдзя манаполій.

усе́чаны, -ая, -ае.

У матэматыцы: такі, у якога верхняя частка адсечана плоскасцю.

У. конус.

усе́яцца, усе́юся, усе́ешся, усе́ецца; усе́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца мноствам чаго-н.

Усеялася неба зорамі.

Луг усеяўся кветкамі.

2. Кончыць сяўбу, адсеяцца (разм.).

Брыгада ўсеялася.

|| незак. усе́йвацца, -аецца (да 1 знач.).

усе́яць, усе́ю, усе́еш, усе́е; усе́й; усе́яны; зак., што.

1. Заняць пасевамі (вялікую плошчу).

У. увесь участак.

2. Пакрыць мноствам каго-, чаго-н.

Зоркі ўсеялі неба.

Рыбакі ўсеялі ўсё возера (перан.).

|| незак. усе́йваць, -аю, -аеш, -ае.

усё гл. увесь.

усё¹, прысл.

1. Увесь час, заўсёды, пастаянна.

Ён усё заняты.

2. Да гэтага часу.

Ён усё яшчэ вучыцца.

3. Толькі, выключна.

Справа расстроілася, і ўсё з-за вас.

4. У спалучэнні са словамі, якія абазначаюць змену прыметы ці нарастанне яе.

Вецер усё мацнее.

Усё больш і больш змяркалася.

5. У спалучэнні з вышэйшай ступенню і злучнікам «чым» служыць для ўзмацнення процістаўлення.

Занятак не вельмі што, але ўсё лепш, чым сядзець склаўшы рукі.

6. Аднак, тым не менш.

Як ён ні стараецца, а ўсё не атрымліваецца.

Усё ж, усё ж такі — тым не менш.

Ён усё ж або ўсё ж такі не паехаў.

усё² гл. увесь.

усё...

Першая частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. займенніку «усё» і паказвае, што дзеянне і ўласцівасць, выражаныя другой часткай слова, пашыраюцца на ўсё, напр.: усёабдымны, усёахопны, усёбачны, усёвед, усёдаравальны, усёзнішчальны, усёмагутны, усёпажыральны, усёпераможны, усёсакрушальны.

усёабды́мны, -ая, -ае (кніжн.).

Які ахоплівае, спасцігае ўсё.

У. розум.

|| наз. усёабды́мнасць, -і, ж.