Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

усціла́ць гл. услаць.

усцягну́цца, -ягну́ся, -я́гнешся, -я́гнецца; -ягні́ся; зак. (разм.).

1. З цяжкасцю ўзысці, падняцца на верх чаго-н.

Ледзь усцягнуўся на ўзгорак.

2. Устаць, падняцца з пасцелі.

Чаго ты ўсцягнуўся з тэмпературай?

|| незак. усця́гвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

усцягну́ць, -ягну́, -я́гнеш, -я́гне; -ягні́; -я́гнуты; зак.

1. каго-што. Цягнучы, падняць наверх або з цяжкасцю ўнесці, узвезці на што-н. высокае.

У. мех на вышкі.

2. што. Надзець, апрануць з цяжкасцю або накрыцца чым-н., нацягнуць на сябе што-н. (разм.).

Ледзь ужо ўсцягнула гэту сукенку.

У. ватовую коўдру.

|| незак. усця́гваць, -аю, -аеш, -ае і усцяга́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

усчапі́цца, -чаплю́ся, -чэ́пішся, -чэ́піцца; зак.

1. на каго-што. Ухапіўшыся за каго-, што-н., павіснуць.

У. на шыю.

2. на што. Узлезці куды-н. (чапляючыся, карабкаючыся; разм.).

У. на дрэва.

|| незак. усчэ́плівацца, -аюся, -аешся, -аецца.

усчапі́ць, -чаплю́, -чэ́піш, -чэ́піць; -чэ́плены; зак., што.

1. на каго-што. Павесіць, начапіць.

У. стрэльбу на плячо.

2. на каго і без займ. Надзець на сябе або на каго-н. вопратку (разм.).

У. камізэльку.

|| незак. усчэ́пліваць, -аю, -аеш, -ае.

усча́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., узачне́цца; усча́ўся, -чала́ся, -ло́ся; зак. (разм.).

Пачацца, распачацца.

Усчалася сварка.

|| незак. усчына́цца, -а́ецца.

усча́ць, узачну́, узачне́ш, узачне́; узачнём, узачняце́, узачну́ць; усча́ў, -чала́, -ло́; узачні́; усча́ты; зак., што і чаго (разм.).

Пачаць, распачаць.

У. сварку.

|| незак. усчына́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

усынаві́цель, -я, мн. -і, -яў, м. (афіц.).

Чалавек, які ўсынавіў каго-н.

|| ж. усынаві́цельніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

усынаві́ць, -наўлю́, -наві́ш, -наві́ць; -наві́м, -навіце́, -навя́ць; -но́ўлены; зак., каго (што).

Прыняць у сям’ю (хлопчыка, дзяўчынку) на правах роднага сына, дачкі.

У. сірату.

|| незак. усынаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. усынаўле́нне, -я, н.

усы́паць, -плю, -плеш, -пле; усы́п; -паны; зак.

1. што і чаго ў што. Сыплючы, змясціць.

У. цукар у шклянку.

2. што. Пакрыць паверхню чаго-н. чым-н. сыпучым, дробным.

Снег усыпаў зямлю.

Зоркі ўсыпалі неба (перан.).

3. каму. Моцна вылаяць або пабіць каго-н. (разм.).

|| незак. усыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.