Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шара́хнуць, -ну, -неш, -не; -ні; зак. (разм.).

1. каго-што і па чым, у што. Моцна, з шумам ударыць.

Шарахнуць па галаве.

2. што і чым. Адрэзаць з сілай, хутка.

Ш. кусок булкі.

3. Тое, што і шарахнуцца (у 1 знач.).

Коні шарахнулі ўбок.

|| незак. шара́хаць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. шара́ханне, -я, н.

шарахце́ць, -хчу́, -хці́ш, -хці́ць; -хці́м, -хціце́, -хця́ць; -хці́; незак. (разм.).

Тое, што і шархацець.

Шарахціць сухі снег.

|| наз. шарахце́нне, -я, н.

шара́чак, -чка і -чку, м.

1. -чку. Грубая фарбаваная тканіна дамашняга вырабу.

2. -чка, мн. -чкі, -чкаў. Кафтан з такой тканіны.

|| прым. шарачко́вы, -ая, -ае.

шарачо́к, -чка́ і -чку́, м.

1. -чка́, гл. шарак.

2. Тое, што і шарачак.

|| прым. шарачко́вы, -ая, -ае.

шарашо́вы гл. шарош².

шарбе́т, -у, Ме́це, м.

1. Усходні фруктовы прахаладжальны напітак.

2. Салодкая густая маса з фруктаў, кавы або шакаладу з цукрам, часта з арэхамі.

шаргану́ць гл. шоргаць.

шаргаце́ць, -гачу́, -гаці́ш, -гаці́ць; -гаці́м, -гаціце́, -гаця́ць; -гаці́; незак.

Шапацець, шамацець, шумець.

Дрэва шаргаціць голлем па сцяне.

|| наз. шаргаце́нне, -я, н.

шарж, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Сатырычная або гумарыстычная манера адлюстравання каго-, чаго-н. у падкрэслена скажоным, карыкатурным выглядзе.

2. -а. Малюнак, партрэт, выкананы ў такой манеры.

Сяброўскі ш.

|| прым. ша́ржавы, -ая, -ае.

шаржы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., каго-што і без дап.

Сатырычна ці гумарыстычна паказваць, адлюстроўваць каго-, што-н. у падкрэслена карыкатурным выглядзе.

|| наз. шаржы́раванне, -я, н.