Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

успе́ніць гл. пеніць.

успе́ньваць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.

Тое, што і пеніць.

успе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

Тое, што і паспець².

Успела схадзіць у магазін да яго закрыцця.

У. на цягнік.

|| незак. успява́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

успіха́ць гл. узапхнуць, успіхнуць.

успі́хваць гл. узапхнуць, успіхнуць.

успіхну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; -ну́ты; зак., каго-што на што (разм.).

Тое, што і узапхнуць.

У. па дошцы вялікі камень на калёсы.

|| незак. успіха́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і успі́хваць, -аю, -аеш, -ае.

усплёск, -у, мн. -і, -аў, м.

Узнятая хваля, а таксама гук, шум, які яна ўтварае.

Усплёскі хваль.

усплёснуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак.

Плёснуць, з шумам узняць уверх (ваду, вадкасць).

Рыба ўсплёснула ў рацэ.

|| незак. усплёскваць, -аю, -аеш, -ае.

усплы́сці і усплы́ць, -ыву́, -ыве́ш, -ыве́; -ывём, -ывяце́, -ыву́ць; усплы́ў, -лыла́, -ло́; зак.

1. Узняцца з глыбіні вады на паверхню.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Стаць вядомым, выкрыцца, выявіцца.

Зноў усплыло гэта пытанне.

У. наверх або на паверхню (выявіцца, стаць вядомым).

|| незак. усплыва́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

успо́мніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак.

Аднавіцца ў памяці.

Успомнілася перажытае.

|| незак. успаміна́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.