Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

усме́шлівы, -ая, -ае.

З усмешкай на твары, які часта ўсміхаецца.

|| наз. усме́шлівасць, -і, ж.

усміха́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца; незак.

Усмешкай выражаць якія-н. пачуцці.

Жыццярадасна ў.

|| зак. усміхну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

усмо́ктвацца гл. усмактацца.

усмо́ктваць гл. усмактаць.

усмя́глы, -ая, -ае.

Тое, што і усмаглы.

усмя́гнуць, -ну, -неш, -не; усмя́г, -гла; -ні́; зак.

Тое, што і усмагнуць.