Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ускара́скацца гл. караскацца.

усква́рыцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ыцца; зак.

1. Саскварыцца да поўнай гатоўнасці.

Сала добра ўскварылася.

2. Скварачыся, зменшыцца ў вазе, аб’ёме.

Сала ўскварылася, і з’явілася свабоднае месца на патэльні.

|| незак. усква́рвацца, -аецца.

усква́рыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; зак., што.

Саскварыць да поўнай гатоўнасці.

У. сала.

|| незак. усква́рваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. усква́рванне, -я, н.

ускі́даць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Кідаючы, ускласці на верх чаго-н. усё, многае.

У. сена на вышкі.

ускі́нуць, -ну, -неш, -не; -кінь; -нуты; зак., што.

1. Рэзка ўзняць уверх.

У. сцяг над калонай.

У. галаву.

У. вочы на каго-н. (хутка глянуць).

2. на што. Падняўшы ўверх, кінуць.

У. граблі на воз.

У. рукзак на плячо.

3. на што. Надзець, накінуць на сябе (разм.).

У. хустку на плечы.

|| незак. ускіда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і ускі́дваць, -аю, -аеш, -ае.

ускіпе́ць гл. кіпець.

ускладні́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -і́цца; зак.

Стаць больш або надта складаным.

Сітуацыя ўскладнілася.

|| незак. ускладня́цца, -я́ецца.

ускладні́ць, -ню́, -ні́ш, -ні́ць; -ні́м, -ніце́, -ня́ць; -ла́днены; зак., што.

Зрабіць больш складаным ці надта складаным.

У. задачу.

|| незак. ускладня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. ускладне́нне, -я, н.

ускла́сці, -ладу́, -ладзе́ш, -ладзе́; -ладзём, -ладзяце́, -ладу́ць; -ла́ў, -ла́ла; -ладзі́; -ла́дзены; зак.

1. каго-што на што. Пакласці на што-н., паверх чаго-н.

У. плуг на калёсы.

2. што на што. Урачыста пакласці.

У. вянок на магілу.

3. што на каго (што). Даручыць што-н. каму-н.

У. адказнасць на каго-н.

Ускласці віну на каго — палічыць вінаватым каго-н.

Ускласці або узваліць на плечы каго, чые, каму — абцяжарыць чым-н. (звычайна працай, клопатамі; разм.).

|| незак. усклада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е і ускла́дваць, -аю, -аеш, -ае.

Ускладаць надзеі на каго-што (кніжн.) — чакаць ад каго-, чаго-н. ажыццяўлення сваіх надзей.

|| наз. усклада́нне, -я, н. і ускла́дванне, -я, н.

усклі́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні́; зак.

Вымавіць што-н. гучна, усхвалявана, з пачуццём.

|| незак. ускліка́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.