Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

усенаро́дны, -ая, -ае.

Агульны для ўсяго народа, які належыць усяму народу.

Усенароднае свята.

усерасі́йскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўсёй Расіі.

У. з’езд.

усесаю́зны, -ая, -ае.

Які распаўсюджваўся на ўвесь былы Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, агульны для ўсяго Саюза.

У. з’езд прафсаюзаў.

Усесаюзная кніжная палата.

У. рэкорд.

усе́сціся, уся́дуся, уся́дзешся, уся́дзецца; усе́ўся, усе́лася; уся́дзься; зак.

1. Сесці зручна ці надоўга.

У. на канапе.

У. і сядзець.

2. за што і з інф. Сеўшы, прыняцца за якую-н. справу.

У. за шыццё.

У. чытаць.

|| незак. уса́джвацца, -аюся, -аешся, -аецца і усяда́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

УСЕЎЛА́ДДЗ​​Е, -я, н. (кніжн.).

Неабмежаваная ўлада.

Барацьба супраць усеўладдзя манаполій.

усе́чаны, -ая, -ае.

У матэматыцы: такі, у якога верхняя частка адсечана плоскасцю.

У. конус.

усе́яцца, усе́юся, усе́ешся, усе́ецца; усе́йся; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Пакрыцца мноствам чаго-н.

Усеялася неба зорамі.

Луг усеяўся кветкамі.

2. Кончыць сяўбу, адсеяцца (разм.).

Брыгада ўсеялася.

|| незак. усе́йвацца, -аецца (да 1 знач.).

усе́яць, усе́ю, усе́еш, усе́е; усе́й; усе́яны; зак., што.

1. Заняць пасевамі (вялікую плошчу).

У. увесь участак.

2. Пакрыць мноствам каго-, чаго-н.

Зоркі ўсеялі неба.

Рыбакі ўсеялі ўсё возера (перан.).

|| незак. усе́йваць, -аю, -аеш, -ае.

уся... (гл. усе...).

Першая частка складаных слоў, якая ўжыв. замест «усе...», калі націск у другой частцы падае на першы склад, напр.: усямерны, усяночны.