Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

усебако́вы, -ая, -ае.

Які ахоплівае, разглядае што-н. з усіх бакоў, падрабязны.

У. разгляд справы.

Усебакова (прысл.) абмеркаваць пытанне.

|| наз. усебако́васць, -і, ж.

усебелару́скі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўсёй Беларусі.

усе́дзець, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

Застацца сядзець, утрымацца ад таго, каб устаць.

Хлопчык хвіліны на месцы не ўседзіць.

Хіба ў такую пагоду ўседзіш у хаце.

Ледзь уседзеў на месцы ад нечаканасці.

На гэтай пасадзе ён доўга не ўседзеў (перан.).

усе́длівы, -ая, -ае.

Старанны ў тым, што патрабуе доўгай і цярплівай сядзячай работы.

У. студэнт.

Уседліва (прысл.) працаваць.

У. ў рабоце.

|| наз. усе́длівасць, -і, ж.

усе́йвацца гл. усеяцца.

усе́йваць гл. усеяць.

усемяры́х, прысл.

Колькасцю ў сем асоб (рознага полу) або істот (ніякага роду).

усенаро́дны, -ая, -ае.

Агульны для ўсяго народа, які належыць усяму народу.

Усенароднае свята.

усерасі́йскі, -ая, -ае.

Які мае адносіны да ўсёй Расіі.

У. з’езд.

усесаю́зны, -ая, -ае.

Які распаўсюджваўся на ўвесь былы Саюз Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, агульны для ўсяго Саюза.

У. з’езд прафсаюзаў.

Усесаюзная кніжная палата.

У. рэкорд.