Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пу́дрыцца, -руся, -рышся, -рыцца; незак.

Пакрываць сабе твар пудрай.

|| зак. напу́дрыцца, -руся, -рышся, -рыцца і папу́дрыцца, -руся, -рышся, -рыцца.

|| наз. пу́дранне, -я, н.

пу́дрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны; незак., каго-што.

Пакрываць пудрай.

П. твар.

П. нос.

|| зак. напу́дрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны і папу́дрыць, -ру, -рыш, -рыць; -раны.

|| наз. пу́дранне, -я, н.

пу́дынг, -у, мн. -і, -аў, м.

Запяканка з круп, мукі, тварагу і пад. з фруктамі, ласункамі ці іншымі прыправамі.

Тварожны п.

Яблычны п.