Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паба́чыць гл. бачыць.

пабачэ́нне, -я, н.

У выразе: да пабачэння — ветлівыя словы, якія гаворацца пры развітанні.

пабая́цца, -баю́ся, -баі́шся, -баі́цца; -баі́мся, -баіце́ся, -бая́цца; -бо́йся; зак., каго-чаго, з інф. і з дадан. сказам.

Не адважыцца зрабіць што-н.

П. завірухі.

Пабаялася ісці адна.

Я пабаяўся, што мяне там заўважаць.

пабе́гчы, -бягу́, -бяжы́ш, -бяжы́ць; -бяжы́м, -бежыце́, -бягу́ць; -бе́г, -гла; -бяжы́; зак.

1. гл. бегчы.

2. Пачаць бегчы (пра людзей, жывёл).

П. па бацьку.

пабе́лка гл. пабяліць.

паберагчы́, -рагу́, -ражэ́ш, -ражэ́; -ражо́м, -ражаце́, -рагу́ць; пабяро́г, -берагла́, -гло́; -ражы́; зак., каго-што.

1. Часова ўзяць пад сваю ахову, не дапусціць страты чаго-н., захаваць.

П. чужыя рэчы.

П. грошы.

2. Аднесціся да каго-, чаго-н. беражліва, клапатліва.

П. хворую сястру.

Не хвалюйся, паберажы сваё здароўе!

паберагчы́ся, -берагу́ся, -беражэ́шся, -беражэ́цца; -беражо́мся, -беражаце́ся, -берагу́цца; -бяро́гся, -берагла́ся, -ло́ся; -беражы́ся; зак.

Аднесціся да сябе, да свайго здароўя беражліва, пазбягаючы ўсяго неспрыяльнага.

Трэба п., каб не прастудзіцца.

пабі́цца, -б’ю́ся, -б’е́шся, -б’е́цца; -б’ёмся, -б’яце́ся, -б’ю́цца; пабі́ся; зак.

1. гл. біцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Быць разбітым, пацісканым, патоўчаным ад удараў, штуршкоў і пад.

Яблыкі пабіліся ў дарозе.

Шыба пабілася.

пабі́ць, -б’ю́, -б’е́ш, -б’е́; -б’ём, -б’яце́, -б’ю́ць; -бі́; -бі́ты; зак.

1. гл. біць.

2. каго (што). Забіць у якой-н. колькасці, перабіць.

Ён сотні ворагаў пабіў.

3. каго (што). Перамагчы ў спаборніцтве, гульні, спрэчцы.

У штурханні ядра ён пабіў усіх.

4. што. Пашкодзіць (пасевы і інш.).

Град пабіў жыта.

5. што. Разбіўшы, знішчыць, паламаць што-н. адно або ўсё, многае.

П. талерку.

П. пасуду.

6. што. Сапсаваць, пашкодзіць (пра воспу, моль і пад.).

Моль пабіла паліто.

Воспа пабіла твар.

7. што. Узнікнуць; усыпаць або пакрыцца чым-н.

Бровы пабіла сівізна.

8. што. У картачнай гульні: пакрыць карту партнёра старшай картай.

пабла́жка, -і, ДМ -жцы, мн. -і, -жак, ж. (разм.).

Нястрогія, паблажлівыя адносіны да каго-н.

Даваць каму-н. паблажку.