Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

амартыза́тар, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Прыстасаванне для амартызацыі (у 2 знач.).

|| прым. амартыза́тарны, -ая, -ае.

амартыза́цыя, -і, ж.

1. Паступовае зніжэнне вартасці маёмасці ў выніку яе зношвання.

2. Аслабленне сілы ўдараў, штуршкоў і пад. пры дапамозе спецыяльных прылад.

|| прым. амартызацы́йны, -ая, -ае.

Амартызацыйныя прыстасаванні (рысоры, буферы і пад.).

ама́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. чаго і з інф. Ахвотнік да чаго-н., чалавек, які мае схільнасць да чаго-н., захапляецца чым-н.

А. музыкі.

А. выступаць.

2. Той, хто займаецца чым-н. не як прафесіянал; любіцель.

Садавод-а.

Рыбалоў-а.

|| ж. ама́тарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак (да 1 знач.).

|| прым. ама́тарскі, -ая, -ае (да 2 знач.).

А. спектакль.

ама́тарства, -а, н.

Занятак аматара, аматараў.