апо́ўначы і апаўно́чы, прысл.
У 12 гадзін ночы.
З паходу вярнуліся а.
апо́шліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; зак., каго-што.
Зрабіць пошлым, паказаць дробным, нікчэмным.
А. чужую думку.
А. высокія словы.
|| незак. апашля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. апашле́нне, -я, н.
апо́шні, -яя, -яе.
1. Канцавы ў шэрагу чаго-н.
А. дзень заняткаў.
А. ў чарзе.
У а. раз.
2. Адзіны, астатні.
Раздзяліць а. кавалак хлеба.
3. Які толькі што з’явіўся, самы новы.
А. нумар часопіса.
Апошнія паведамленні.
Апранацца па апошняй модзе.
4. Канчатковы, беспаваротны, рашаючы; вышэйшы, крайні.
Апошняе слова.
А. сродак.
5. Зусім дрэнны, самы горшы (разм.).
Лаяць апошнімі словамі.
6. Гэты, толькі што названы (кніжн.).
Зайшла адна жанчына, затым другая, апошняя — з дзіцём.
7. наз. апо́шняе, -яга, н. Тое адзінае, што засталося.
Гатовы з чалавекам апошнім падзяліцца.
апрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; -бава́ны; зак., што.
1. Праверыць, выпрабаваць.
А. новую тэхніку.
2. Даць афіцыйнае адабрэнне чаму-н.
|| незак. апрабо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. апрабо́ўванне, -я, н.
|| наз. апрабава́нне, -я, н. і апраба́цыя, -і, ж.
апра́ва, -ы, мн. -ы, -ра́ў, ж.
1. Тое, у што ўстаўляецца што-н., аздоба чаго-н., рамка.
Люстэрка ў бляшанай аправе.
Акуляры ў дарагой аправе.
2. перан. Тое, што акружае як рамка.
Возера ў аправе кучаравых кустоў.
3. Металічнае пакрыццё абразоў як аздоба.
А. абраза.
|| прым. апра́вачны, -ая,-ае.
апра́віцца, -ра́ўлюся, -ра́вішся, -ра́віцца; зак.
1. ад чаго. Аднавіць свае сілы, ачуняць, паправіцца; дасягнуць ранейшага стану.
А. ад хваробы.
2. Спаражніцца (разм.).
|| незак. апраўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.
апра́віць, -ра́ўлю, -ра́віш, -ра́віць; -ра́ўлены; зак., што.
Уставіць у аправу.
А. акуляры.
А. партрэт.
|| незак. апраўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
апраме́ніцца, -нюся, -нішся, -ніцца; зак.
Тое, што і абпраменіцца.
апраме́ніць, -ню, -ніш, -ніць; -нены; зак., каго-што.
Тое, што і абпраменіць.
|| незак. апраме́ньваць, -аю, -аеш, -ае.
|| наз. апраме́ньванне, -я, н. і апрамяне́нне, -я, н.
Апраменьванне кварцам.