Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шасці...

Першая частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае шэсць якіх-н. адзінак, складаецца з шасці адзінак, напр.: шасцібальны, шасцівалентны, шасцівёславы, шасцівугольны, шасцідзённы, шасцімесны, шасцімесячны, шасцірублёвы, шасціструнны;

2) які мае адносіны да шасці, да шостага, напр.: шасцігадзінны (поезд), шасцікласнік.

шасцігадзі́нны, -ая, -ае.

1. Працягласцю ў шэсць гадзін.

Ш. рабочы дзень.

2. Назначаны на шэсць гадзін.

Ш. цягнік.

шасцігадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. шасцігоддзе.

2. Які праіснаваў шэсць гадоў.

шасціго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Тэрмін у шэсць гадоў.

2. чаго. Гадавіна падзеі, што была шэсць гадоў назад.

|| прым. шасцігадо́вы, -ая, -ае.

шасцідзесяцігадо́вы, -ая, -ае.

1. гл. шасцідзесяцігоддзе.

2. Які праіснаваў шэсцьдзясят гадоў.

шасцідзесяціго́ддзе, -я, мн. -і, -яў, н.

1. Тэрмін у шэсцьдзясят гадоў.

2. чаго. Гадавіна падзеі, якая адбылася шэсцьдзясят гадоў таму назад.

Адсвяткаваць чыё-н. ш. (шасцідзясяты дзень нараджэння).

|| прым. шасцідзесяцігадо́вы, -ая, -ае.

шасцідзяся́тнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прагрэсіўны грамадска-палітычны дзеяч 60-х гг.

19 ст. ў Расіі.

|| ж. шасцідзяся́тніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

шасцідзяся́ты гл. шэсцьдзясят.

шасцікла́снік, -а, мн. -і, -аў, м.

Вучань шостага класа.

|| ж. шасцікла́сніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

шасцікра́тны, -ая, -ае.

Тое, што і шасціразовы.