шасці...

Першая частка складаных слоў са знач.:

1) які змяшчае шэсць якіх-н. адзінак, складаецца з шасці адзінак, напр.: шасцібальны, шасцівалентны, шасцівёславы, шасцівугольны, шасцідзённы, шасцімесны, шасцімесячны, шасцірублёвы, шасціструнны;

2) які мае адносіны да шасці, да шостага, напр.: шасцігадзінны (поезд), шасцікласнік.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)