Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

устано́ўшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік па ўстаноўцы, мантажы чаго-н.

У. машын.

|| ж. устано́ўшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

устапы́рыцца гл. тапырыцца.

устапы́рыць гл. тапырыць.

устарані́цца, -раню́ся, -ро́нішся, -ро́ніцца; зак.

Ухіліцца ад удзелу ў чым-н.

У. ад спраў.

|| незак. устараня́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

устарані́ць, -раню́, -ро́ніш, -ро́ніць; -ране́ны; зак.

1. што. Зжыць, ліквідаваць.

У. перашкоды.

2. каго (што). Звольніць, вызваліць (афіц.).

У. ад выканання абавязкаў.

|| незак. устараня́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. устаране́нне, -я, н.

устарэ́лы, -ая, -ае.

Які не адпавядае сучасным патрабаванням, выйшаў з ужытку, моды.

У. погляд.

Устарэлае слова.

|| наз. устарэ́ласць, -і, ж.

устарэ́ць гл. старэць.

уста́ў, -та́ва, м.

Буйны почырк старажытных лацінскіх, грэчаскіх і славянарускіх рукапісаў, які вызначаўся прамым і вельмі акуратным напісаннем літар.

|| прым. уста́ўны, -ая, -ае.

уста́ўка, -і, ДМа́ўцы, ж.

1. гл. уставіць.

2. мн. -і, -та́вак. Тое, што ўстаўлена.

Устаўкі ў рукапісе.

устаўля́нне гл. уставіць.