уссу́нуць, -ну, -неш, -не; -су́нь; -нуты; зак., што на што.
1. Сунучы, падняць наверх.
У. бэльку на зруб.
2. Абуць, надзець (звычайна наспех, часова; разм.).
У. боты на басанож.
|| незак. уссо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.
уста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак., што.
1. у што. Паставіць, змясціць у сярэдзіну чаго-н.
У. шыбу ў раму.
У. зубы (штучныя). У. слова ў размову (перан.)
2. чым. Заняць, укрыць паверхню.
У. стол ядой.
3. перан., у каго-што і каго-што. Нерухома ўтаропіць на каго-, што-н. (вочы, позірк).
У. позірк у прастору.
|| незак. устаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. уста́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.) і устаўля́нне, -я, н. (да 1 знач.).
усталява́цца, -лю́юся, -лю́ешся, -лю́ецца; -лю́йся; зак.
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Надзейна ўстанавіцца, умацавацца, зрабіцца ўстойлівым, наступіць.
Улада ўсталявалася.
Зіма ўсталявалася.
Усталявалася цішыня.
2. Асесці, уладкавацца дзе-н.
Ён усталяваўся на новым месцы.
3. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Наладзіцца, замацавацца, стаць звычаем, традыцыяй.
Паміж імі ўсталяваліся добрыя адносіны.
У нас ужо ўсталявалася такая традыцыя.
|| незак. усталёўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. усталява́нне, -я, н.
усталява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; зак., што.
1. Паставіўшы, змясціўшы куды-н., устанавіць належным чынам.
У. станок.
2. Зрабіць устойлівым, надзейным; прывесці ў пэўны парадак.
У. уладу.
У. жыццё.
|| незак. усталёўваць, -аю, -аеш, -ае; наз. усталёўванне, -я, н.
|| наз. усталява́нне, -я, н.
устанаві́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -но́віцца; зак.
Умацавацца, наладзіцца.
У горадзе ўстанавіўся парадак.
Устанавілася пагода.
|| незак. устана́ўлівацца, -аецца і устанаўля́цца, -я́ецца.
|| наз. устанаўле́нне, -я, н.
устанаві́ць, -наўлю́, -но́віш, -но́віць; -но́ўлены; зак., што.
1. Паставіць належным чынам.
У. генератар.
У. прыцэл.
2. Вызначыць, назначыць, зацвердзіць, увесці ў дзеянне.
У. дзяжурства.
У. дні адпачынку.
У. нормы выпрацоўкі.
3. Наладзіць, ажыццявіць.
У. сувязь з кім-н.
4. і з дадан. Выявіць, вызначыць; давесці, адкрыць.
У., што чалавек не вінаваты.
У. ісціну.
|| незак. устана́ўліваць, -аю, -аеш, -ае і устанаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.
|| наз. устано́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (да 1 знач.) і устанаўле́нне, -я, н.
устано́ва, -ы, мн. -ы, -но́ў, ж.
Арганізацыя, якая кіруе пэўнай галіной работы, занятая адпаведнай дзейнасцю.
Дзяржаўныя ўстановы.
Навуковая ў.
Дзіцячыя ўстановы (дзіцячыя яслі, сады, бальніцы і пад.).
○
Навучальная ўстанова — агульная назва школ, тэхнікумаў і пад.
устано́ўка, -і, ДМ -но́ўцы, ж.
1. гл. устанавіць.
2. мн. -і, -но́вак. Устаноўлены дзе-н. механізм, прыстасаванне.
Буравая ў.
3. мн. -і, -но́вак. Мэтавая накіраванасць, арыенціроўка на што-н.
У. на высокую якасць прадукцыі.
Творчая ў. пісьменніка.
4. -і, -но́вак. Накіроўваючае ўказанне, дырэктыва.
Даць, атрымаць устаноўку.
|| прым. устано́вачны, -ая, -ае (да 1, 3 і 4 знач.).
устано́ўчы, -ая, -ае (афіц.).
Які мае сваёй мэтай заснаванне, арганізацыю чаго-н.
У. сход.