Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пазаса́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Засадзіць чым-н. усё, многае.

П. клумбы кветкамі.

2. каго. Пасадзіць прымусова ўсіх, многіх куды-н. (разм.).

3. каго за што. Прымусіць займацца чым-н. усіх, многіх (разм.).

П. дзяцей за ўрокі.

4. што. Засунуць, уткнуць куды-н. усё, многае (разм.).

П. граблі пад вяроўку на возе.

пазасме́чваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Засмеціць усё, многае.

П. вуліцы.

пазасо́ўваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

1. Засунуць, усунуць куды-н. усё, многае; зачыніць унутр чаго-н. усё, многае (разм.).

П. за пояс сякеры.

П. шуфляды ў стол.

2. Зачыніць на засаўку ўсё, многае (разм.).

П. дзверы.

3. Падзець невядома куды ўсё, многае.

Куды пазасоўвалі мае пальчаткі?

пазастава́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -тае́цца; -таёмся, -таяце́ся, -таю́цца; зак.

1. Застацца дзе-н., не пакінуць якога-н. месца — пра ўсіх, многіх.

Дзяўчаты пазаставаліся працаваць у вёсцы.

2. Не перастаць быць якім-н. — пра ўсё, многае ці ўсіх, многіх.

Дзверы пазаставаліся адчыненымі.

3. (1 і 2 ас. мн. не ўжыв.). Захавацца, уцалець — пра ўсё, многае.

Усюды пазаставаліся сляды.

4. Апынуцца ў якім-н. стане — пра ўсіх, многіх або ўсё, многае.

Дзеці пазаставаліся сіротамі.

5. Апынуцца ззаду — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

Фізічна слабыя пазаставаліся ззаду.

пазастаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е; -я́ны; зак.

1. што. Заняць паверхню чаго-н. нейкай колькасцю якіх-н. прадметаў.

П. пакоі мэбляй.

2. каго-што. Закрыць, загарадзіць усё, многае ці ўсіх, многіх чым-н. пастаўленым.

П. дзверы шафамі.

3. што. Паставіць усё, многае за што-н.

П. кнігі за шкло.

пазастру́гваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., што.

Застругаць усё, многае.

П. алоўкі.

пазасту́джваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Застудзіць усіх, многіх.

П. ногі.

2. каго-што. Прастудзіць усіх, многіх або ўсё, многае.

П. дзяцей.

пазасціла́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., што.

1. Заслаць чым-н. усё, многае.

П. ложкі.

2. Пакрыць сабою ўсё, многае.

Дым пазасцілаў наваколле.

пазасына́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́е; -а́ем, -а́еце, -а́юць; зак.

Заснуць — пра ўсіх, многіх.

Дзеці пазасыналі.

пазасыпа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Засыпаць, закідаць чым-н. усё, многае.

П. ямы.