Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

успо́рвацца гл. успароцца.

успо́рваць гл. успароць.

успрыі́млівы, -ая, -ае.

Тое, што і успрымальны.

Успрыімлівая натура.

|| наз. успрыі́млівасць, -і, ж.

успрыма́льны, -ая, -ае.

Які лёгка ўспрымае што-н.

У. розум.

У. да інфекцыйных хвароб чалавек.

|| наз. успрыма́льнасць, -і, ж.

успрыма́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

Непасрэднае пачуццёвае адлюстраванне рэчаіснасці ў свядомасці, здольнасць успрымаць, адрозніваць і засвойваць з’явы навакольнага свету.

Законы ўспрымання.

Нашы ўспрыманні і ўяўленні.

успрыня́ць, -ыму́, -ы́меш, -ы́ме; -ыня́ў, -няла́, -ло́; -ымі́; -ыня́ты; зак., што.

Зразумець і засвоіць.

|| незак. успрыма́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

успу́дзіцца гл. пудзіцца.

успу́дзіць гл. пудзіць.

успуха́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак.

Тое, што і пухнуць.

успу́хлы, -ая, -ае.

Які ўспух.

Успухлая губа.